Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
26 июля 2022

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «Адно акно» -142

У Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце функцыянуе адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно». Жыхары як г.п. Шаркаўшчына, так і населеных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна па нумары тэлефона 142 з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00 гадзін могуць аператыўна атрымаць неабходную даведачную інфармацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур:

- аб найменні адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўным органам;

- аб пераліках дакументаў і (або) звестках, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

- аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

- аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

- аб памерах платы, што спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

- аб часе прыёму, месцазнаходжанні, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, іменi, іменi па бацьку, пасадзе работніка, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

- аб правах і абавязках грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

- аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.

Патэлефанаваўшы па нумары 142 можна даведацца пра час працы і прыёмныя дні кіраўніка, намеснікаў, начальнікаў структурных падраздзяленняў Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.