Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
20 декабря 2023

Напамін для індывідуальных прадпрымальнікаў па ўзносах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за 2023 год

Шаркаўшчынскі раённы сектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што пачынаючы з 2023 года індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад наяўнасці асноўнага месца працы абавязаны выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей - узносы, бюджэт фонду) за перыяды ажыццяўлення дзейнасці ў справаздачным годзе.

Выплата ўзносаў праводзіцца на працягу справаздачнага года, але не пазней за 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам.

Даведачна: за 2023 год узносы павінны быць пералічаны ў бюджэт фонду не пазней за 1 сакавіка 2024 года.

Аб'ектам для налічэння абавязковых страхавых узносаў для індывідуальнага прадпрымальніка з'яўляецца вызначаны ім даход, але не менш сумы памераў мінімальных заработных плат, устаноўленых і праіндэксаваных у адпаведнасці з заканадаўствам у месяцах, за якія выплачваюцца абавязковыя страхавыя узносы.

Даведачна: З 01.01.2023 па 01.12.2023 года мінімальная заработная плата ў рэспубліцы складала - 554,00 рубля. Індэксацыя не праводзілася. Такім чынам, за 11 месяцаў 2023 года пры ажыццяўленні дзейнасці ўсе 11 месяцаў, падлягае выплаце ў бюджэт фонду 2132,90 рубля (554,00*1*35%).

 

Заканадаўствам Вам дадзена права не выплачваць узносы ўбюджэт фонду за перыяды неажыццяўлення дзейнасці ў справаздачным годзе пры ўмове прадастаўлення ў органы Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік справаздачы па форме ПУ-3 з адлюстраваннем у дадзенай справаздачы такіх перыядаў.

Тэрмін падачы справаздачы – не пазней за 31.03.2024.

Пры адсутнасці справаздачы разлік запазычанасці па ўзносах у бюджэт фонду за 2023 год будзе праведзены за поўны каляндарны год (12 месяцаў).

 

Аплату можна правесці праз АРІП (АРІП→ФСАН→Віцебская вобласць→ раённы аддзел (сектар) ФСАН → Узносы ў ФСАН фiз. асоб за сябе → Ваш УНПФ (9 лічбаў)) ці іншым зручным спосабам.

 

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Шаркаўшчынскім раённым сектары Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва: г.п. Шаркаўшчына вул. Камсамольская д.15 каб. 11,13.

 

Начальнік сектара

Н.Р. Дзюшко