Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
18 апреля 2024

У Міністэрстве абароны патлумачылі змены заканадаўства, якія тычацца СМС-абвесткі грамадзян для яўкі ў ваенны камісарыят

Цяпер грамадзяне могуць атрымліваць апавяшчэнне аб тым, што ім неабходна з'явіцца ў ваенкамат, праз сэрвіс кароткіх паведамленняў. СМС-паведамленні стануць дадатковым каналам абвесткі, а позва па-ранейшаму застанецца асноўным.

"У закон Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" ўнесены змены, у тым ліку якія датычацца абвесткі грамадзян для яўкі ў ваенкамат. Цяпер беларусы могуць атрымліваць абвесткі аб тым, што ім неабходна з'явіцца ў ваенкамат, праз СМС-паведамленні. Гэта распаўсюджаная ва ўсім свеце практыка, галоўныя яе перавагі - зручнасць, аператыўнасць, даступнасць", - сказала прэс-аташэ міністра абароны Беларусі Наталля Гаўрусік.

Аператар сувязі кожнаму ваеннаму камісарыяту прысвоіў так званае альфа-імя. Яно будзе значыцца ў графе "адпраўнік". Са спісам альфа-імёнаў, прысвоеных ваенкаматам, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінабароны.

Паведамленне ад ваеннага камісарыята будзе змяшчаць наступную інфармацыю: час і дата яўкі, яе мэта, адрас, па якім трэба з'явіцца грамадзяніну, а таксама тэлефон для даведак. Міністэрства абароны звяртае ўвагу, што такое паведамленне не змяшчае спасылак і не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпартныя даныя па тэлефоне ваенкамат ніколі не запытвае.

"Нагадваем, што выклік у ваенкамат, у якой бы форме ён ні прыйшоў, можа мець розныя мэты: ад удакладнення даных воінскага ўліку ваеннаабавязанага да мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі. У любым выпадку з'явіцца трэба ў тэрмін. За нез'яўленне па позве, як і раней, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць», — перасцерагла прэс-аташэ міністра абароны.

Крыніца: БелТА