Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
2 июля 2024

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя шаркаўчане!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці - святам, якое аб'ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

За гэтыя гады Беларусь пераадолела пасляваенныя цяжкасці і нягоды, зноўку адбудавала гарады і вёскі, аднавіла разбураную эканоміку, беларусы сталі паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі.

Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаахвярнасці абаронцаў Айчыны, тым, хто ажыццявіў, здавалася б, немагчымае - выдужаў, перамог і падняў з руін і попелу нашу Радзіму. Навекі ў нашай памяці застанецца вялікі подзвіг салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія праявілі сапраўдную мужнасць і адвагу ў імя незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі.

Наша задача - імкнуцца быць годнымі іх светлай памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай і квітнеючай.

Дарагія сябры! Сёння на кожным з нас ляжыць адказнасць за мір і парадак у нашай краіне. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы з кожным годам утульней і прыгажэй становіцца Шаркаўшчынскі раён. Усе разам мы імкнемся да таго, каб былі шчаслівыя і паспяховыя нашы родныя і блізкія, каб у згодзе і дастатку жылі нашыя сем'і.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем вам моцнага здароўя, дабра, стваральнай энергіі. Няхай вашы сэрцы напаўняе пачуццё гонару за нашу цудоўную і квітнеючую Рэспубліку Беларусь!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў С.Н. Арэшкаў