Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
26 марта 2020

Нарада па рашэнні кадравых пытанняў на сяле

Праблема дэфіцыту прафесійных кадраў сёння актуальна для многіх сфер эканомікі, але асабліва востра яна адчуваецца ў сельскай гаспадарцы. Гэта і «старэнне» кадраў, і іх «цякучасць», і нежаданне моладзі працаваць у вёсцы. Бо сельская гаспадарка - гэта харчаванне, якое ўсім нам неабходна штодня, і сыравіна для перапрацоўчай прамысловасці. Ад стану гэтага сектара эканомікі наўпрост залежыць дабрабыт народа і стабільнасць дзяржавы. Кадравая праблема ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна, на жаль, усё больш абвастраецца.

У малой зале раённага выканаўчага камітэта ў фармаце круглага стала прайшла нарада па рашэнні пытанняў кадравага забеспячэння аграпрамысловага комплексу раёна. Мерапрыемства правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. Тэма абмеркавання: «Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці і вырашэнне кадравых пытанняў на вёсцы, вызначэнне мер, якія спрыяюць замацаванню маладых спецыялістаў у галіне, папулярызацыя сельскагаспадарчай працы i сельскага ладу жыцця ў раёне».

Сярод удзельнікаў мерапрыемства - першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Юрый Георгіевіч Лабуць, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Рыгораўна Мiхнёнак, прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК раёна, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, дырэктары школ, прадстаўнікі іншых аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, госці з Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

У пачатку нарады кіраўнік раёна прывітаў усіх прысутных, пазначыў актуальнасць праблемы і даў слова прадстаўнікам Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта - загадчыку кафедры агульнага земляробства Вадзіму Георгіевічу Смольскаму, а таксама загадчыцы кафедры арганізацыі вытворчасці ў АПК Вользе Вячаславаўне Грышанавай.

Вадзім Георгіевіч распавёў пра універсітэт, прадэманстраваў відэа і слайд прэзентацыю.

Дарэчы, згодна з вынікамі міжнароднага рэйтынгу універсітэтаў Uni Rank (люты 2020 г.) Гродзенскі дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта знаходзіцца на 1-м месцы сярод аграрных ВНУ і на 14-м месцы сярод 52-х ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Вадзім Георгіевіч запрашаў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і іх спецыялістаў на курсы павышэння кваліфікацыі, а таксама, каб яны накіравалі неабходныя заявы на размеркаванне выпускнікоў дадзенай установы адукацыі. Ён папрасіў дырэктараў школ раёна давесці да ведама будучых абітурыентаў атрыманую інфармацыю. Размясціць на сайтах школ усю неабходную інфармацыю пра ВНУ ў мэтах папулярызацыі аграрнай адукацыі, азнаямлення выпускнікоў школ з дасягненнямі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дадатковай матывацыі школьнікаў да паступлення на спецыяльнасці, запатрабаваныя як у аграпрамысловым комплексе, так і ў народнай гаспадарцы краіны, а таксама праінфармаваў пра асаблівасці прыёмнай кампаніі 2020 года.

Дырэктарам Юрыю Часлававічу Матулю (Вялікасельская ДС-СШ), Мікалаю Мікалаевічу Рубацкаму (Бiльдзюжская СШ), у якіх створаны аграрныя класы, прапанаваў падпісаць Пагаднення аб двухбаковым супрацоўніцтве з Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам па вучэбна-метадычнаму і навуковаму ўзаемадзеянню.

У канцы мерапрыемства Вольга Вячаславаўна раздала буклеты і ўсю неабходную інфармацыю.

У сваю чаргу Дзмітрый Міхайлавіч абяцаў, што Шаркаўшчынскі раён абавязкова дасць заяўку на кваліфікаваных выпускнікоў дадзенай вышэйшай навучальнай установы.