Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
1 июля 2024

Прадстаўнікі ўлады павіншавалі непаўналетніх вязняў з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць у гарадскім пасёлку і раёне, прымалі віншаванні ад прадстаўнікоў мясцовай улады з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На жаль, у нашым раёне не засталося ў жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На дадзены момант пражываюць чатыры чалавекі, якія разам з бацькамі былі вывезены на прымусовыя работы ў нямецка-фашысцкую Германію. Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі, начальнік адасобленай групы (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрый Жораў, прадстаўнікі грамадскасці і вучні школ наведалі на даму людзей, лёсы якіх апаліла вайна. Юбілейныя медалі «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава і старшыні райвыканкама Дзмітрыя Ламака ўручылі Раісе Баршчэўскай, Раісе Пачкоўскай, Адзе Райчонак, Івану Новікаву. Кожны з іх у дзяцінстве перажыў голад, холад і галечу, разам з бацькамі аднаўляў разбураную вайной гаспадарку, узнімаў краіну з руін і папялішчаў.

Сяргей РАЙЧОНАК