Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
24 июня 2024

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Палтаўскай акрузе № 29 Ігар Пятровіч Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Шаркаўшчынскага райвыканкама

Як ідзе падрыхтоўка школ да новага навучальнага года, чаму ў школах і дзіцячых садах ёсць кадравы голад, ці патрэбна аптымізацыя ўстаноў адукацыі, якія напрамкі навучальна-выхаваўчай работы патрабуюць большай увагі. Гэтыя і іншыя пытанні разглядаліся на пасяджэнні Шаркаўшчынскага раённага камітэта. У гэтай нарадзе прыняў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Пастаўскай акрузе № 29 Ігар Сергяенка.

Па інфармацыі начальніка аддзела па адукацыі Кацярыны Міхнёнак, паводле папярэдніх звестак 1 верасня 2024 года ва ўстановы адукацыі прыйдуць 1582 дзіцяці, з іх 1224 школьнікі. У раёне працуюць 6 сярэдніх школ, 6 дашкольных устаноў, цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы дом сямейнага тыпу. У бягучым годзе ліквідацыя ўстаноў адукацыі не плануецца. Кацярына Міхнёнак адзначыла праблему недахопу кадраў. У 2022 годзе ў раён прыбылi 3 маладых спецыяліста, у 2023 - 1. Цяпер існуе дэфіцыт псіхолагаў і дэфектолагаў. У бягучым годзе плануецца заключыць 5 мэтавых дагавораў для падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

Таксама было разгледжана пытанне аб супрацьпажарнай бяспецы. Намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Яўген Пяткевіч расказаў, пра праведзеную работу. Акцэнт быў зроблены на недахопах і праблемах. У бягучым годзе ў раёне адбылося 7 пажараў. Апошнія два гады не дапушчана гібелі людзей.

Ігар Сергяенка адзначыў, што трэба больш актыўна праводзіць прафілактычную работу, асаблівую ўвагу надаючы адзінокім і састарэлым грамадзянам. Таксама адзначыў недастатковую працу назіральных камісій.

Аляксандр Барыла http://www.klich.by/?p=134090