Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
21 июня 2024

У Шаркаўшчынскім раёне праходзіць абласны этап рэспубліканскага праекта "Уладар сяла"

12 сем'яў вядуць барацьбу за пуцёўку ва ўсебеларускі фінал, які адбудзецца 6 ліпеня ў Александрыі (Магілёўская вобласць) у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").

Сем'і павінны прайсці выпрабаванні ў сямі конкурсах. У рамках конкурсу "Хлеб - усяму галава" сем'і прадставяць караваі ўласнай выпечкі. Пакасіць участак травы з выкарыстаннем ручной касы мужу і жонцы трэба будзе падчас конкурсу "Па траве". Вянкі са свежых кветак і травы ўдзельнікі прадэманструюць у рамках конкурсу "Купальскі вянок". Конкурс "Сардэчна запрашаем да нас" прадугледжвае прэзентацыю сямейных падворкаў. Таксама сем'і спякуць дранікі на калодзе ў рамках конкурснага выпрабавання.