Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
6 апреля 2020

У Беларусі спрашчаецца дзяржрэгістрацыя лякарстваў

У Беларусі спрашчаецца дзяржаўная рэгістрацыя лекавых сродкаў. Адпаведнае палажэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2020 года нумар 191, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з палажэннем, дзяржрэгістрацыі лякарстваў у спрошчаным парадку папярэднічае комплекс тэхнічных работ, звязаных з экспертызай дакументаў. Яго будзе праводзіць Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя на падставе дагавора з заяўнікам у тэрмін, што не перасягае 30 рабочых дзён з дня яго заключэння. Гэта ж прадпрыемства будзе забяспечваць вядзенне справаводства і захоўванне дакументаў, звязаных са спрошчанай дзяржрэгістрацыяй.

Агульная сума расходаў заяўніка на гэты від рэгістрацыі не павінна перасягаць 120 базавых велічынь без уліку падатку на дабаўленую вартасць.

Пастановай таксама зацверджана палажэнне аб парадку правядзення інспектавання на адпаведнасць правілам належнай дыстрыб'ютарскай практыкі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і выдачы заключэння па яго выніках.

Пастанова прынята ў мэтах выканання ўказа нумар 499 "Аб абарачэнні лекавых сродкаў".