Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет

Год книги в Шарковщинском районе

 “Бібліятэка і моладзь – разам у будучыню”

 Так называлася тэма, якую абмяркоўвалі на семінары бібліятэчныя работнікі раёна. Бо менавіта ад таго, што чытае сучасная моладзь і ці чытае яна ўвогуле, у многім залежыць, наколькі адукаванымі будуць наступныя пакаленні беларусаў, а значыць, і лёс нашай краіны ў цэлым. Прывіць цікавасць да чытання дзецям, падлеткам і моладзі — галоўная,  хоць і няпростая задача супрацоўнікаў бібліятэк.
 На пачатку мерапрыемства ўвага прысутных была засяроджана на праблеме духоўнага выхавання прадстаўнікоў маладога пакалення. Напярэдадні 100-гадовага юбілею Свята-Успенскага храма перад удзельнікамі семінара выступілі благачынны цэркваў Шаркаўшчынскага раёна іерэй Пётр Бараноўскі і адзін з вернікаў гэтага храма, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Віктар Крук. Яны расказалі пра гісторыю будаўніцтва Свята-Успенскага храма, пра яго заснавальніка Канстанціна Жданава, далучанага да ліку святых, і пра тыя мерапрыемствы, якія запланаваны  ў раёне з нагоды юбілейнай даты.
 У чытальнай зале раённай бібліятэкі ў гэты дзень праходзіла выстава гістарычных матэрыялаў і фотаздымкаў пад назвай “Свята-Успенскаму храму — 100 год”. У час работы семінара было прынята рашэнне праводзіць больш мерапрыемстваў, накіраваных на духоўна-маральнае выхаванне моладзі, а таксама запрашаць на сустрэчы са школьнікамі свяшчэннаслужыцеляў мясцовых храмаў.

Пра найбольш цікавыя акцыі і праекты, арганізаваныя для моладзі ў апошні час, прысутным расказала сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ аддзела культуры райвыканкама Вікторыя Сяткоўская. З інфармацыйнымі і камунікатыўнымі тэхналогіямі ў бібліятэчным абслугоўванні прысутных азнаёміла бібліятэкар раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак. Пра знакамітыя і памятныя даты 2013 года, а іх абавязкова неабходна ўлічваць пры планаванні далейшай работы, паведаміла Таццяна Лаўрыновіч, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу. У час свайго выступлення яна прапанавала калегам азнаёміцца і з аглядам некаторых матэрыялаў перыядычных выданняў.

 “Інфармацыйны дайджэст: прадстаўляем новыя прафесіі для моладзі” — тэма выступлення метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Веры  Мілянцей. Марыя Сушко, загадчыца гэтага аддзела, паведаміла аб асноўных накірунках работы з моладдзю ў бібліятэчных установах раёна. Напрыканцы мерапрыемства яна прадэманстравала прэзентацыю бюлетэняў-водгукаў “Землякі чытаюць творы Янкі Купалы і Якуба Коласа”, 130-годдзе з дня нараджэння якіх адзначалася ў гэтым годзе. Высветлілася, што жыхары нашага рэгіёну перачытваюць творы вядомых беларускіх класікаў, імкнуцца больш даведацца пра іх творчасць. Як адзначыла ў сваім водгуку чытачка Пялікаўскай бібліятэкі Алена Клігус, “пакуль будзе жыць на зямлі хоць дзін беларус, будзе жыць і памяць пра Я. Купалу і Я. Коласа. Іх творчасць не згасне.”

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ

Мерапрыемствы ў дзіцячай бібліятэцы

Шаркаўшчынская дзіцячая бібліятэка актыўна далучылася да правядзення мерапрыемстваў у рамках аб’яўленага ў нашай краіне Года кнігі. Чым сёння названая установа прываблівае хлопчыкаў і дзяўчынак, паведамляе бібліятэкар Алена Цімафееўна Фромертас:

— У пачатку новага навучальнага года для будучых школьнікаў, выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага садка № 4, была арганізавана экскурсія ў бібліятэку. Трэба адзначыць, што гэта было першае знаёмства дзяцей з “крыніцай ведаў”. У час яго нашы патэнцыяльныя карыстальнікі (яны яшчэ не могуць быць чытачамі ў сілу свайго юнага ўзросту) даведаліся, з якіх аддзелаў складаецца дзіцячая бібліятэка, якая літаратура прадстаўлена на абанеменце і ў чытальнай зале, што такое “чытацкі фармуляр” і як правільна карыстацца фондам. І самае галоўнае, што дзеці  пазнаёміліся з правіламі карыстання  бібліятэкай, якія павінен ведаць кожны, каб стаць сапраўдным чытачом. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі “падарожжа ў свет казак” і з задавальненнем адгадалі загадкі пра вядомых казачных герояў.

Цікавае мерапрыемства гэтай восенню адбылося і для юных чытачоў з Шаркаўшчынскай СШ № 2. Для вучняў 5-6 класаў была арганізавана інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Без кнігі нельга жыць на свеце”. Удзельнікі  мерапрыемства з дапамогай прагляда слайдаў даведаліся, адкуль бярэ пачатак кніга, які доўгі і нават цяжкі шлях яна прайшла, каб атрымаць сучасны выгляд. Дзеці высветлілі, што такое кіпу або вузялковае пісьмо, што такое піктаграфія, кнігі-світкі, кнігі-кодэксы, дзе і як была выраблена папера і іншае. Затым усіх удзельнікаў чакала віктарына, а на заканчэнні сустрэчы прагучалі такія словы:

Ёсць у кнігах быль і казка,
Толькі іх любі, будзь ласкаў.
Хочаш мудрым, добрым стаць —
Трэба болей кніг чытаць.

 

         Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ


 

Творчая сустрэча бібліятэкараў раёна

У сваё прафесійнае свята бібліятэкары раёна сабраліся на творчую сустрэчу ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. А ў тым, што яна была сапраўды творчай і вельмі цікавай, мог бы пераканацца кожны, хто пабываў на свяце прадстаўнікоў гэтай цудоўнай і ў чымсьці нават таямнічай прафесіі. Так склалася, што бібліятэчнай справай займаюцца жанчыны, а, як вядома, там дзе жанчына — там прыгажосць, утульнасць, своеасаблівая атмасфера цеплыні і ўзнёсласці. Менавіта такая абстаноўка і была створана ў той дзень, дзякуючы выдумцы, фантазіі і творчаму падыходу, якія ўласцівы людзям гэтай прафесіі.

Дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы раёна Валянціна Эдуардаўна Касевіч павіншавала калег з прафесійным святам, адзначыла, што праходзіць яно сёлета з асаблівым настроем у сувязі з абвешчаным Годам кнігі, пажадала далейшых поспехаў у справе захавання і папулярызацыі мастацкага друкаванага слова. Затым адбылося знаёмства з творчымі работамі, якія былі прадстаўлены на выставу, прысвечаную Году кнігі. Удзел у ёй прынялі ўсе бібліятэкі, размешчаныя на тэрыторыі сельсаветаў нашага рэгіёну, а таксама раённая і дзіцячая бібліятэчныя ўстановы. Вызначыць лепшыя кампазіцыі было вельмі няпроста. Аднак у выніку пераможцай прызнана імправізаваная аграсядзіба “Кніжнае царства”, якую прадставілі прысутным Галіна Яблонская і Наталля Кандрацьева з Іёдскай і Буеўшчынскай бібліятэк. За арыгінальнасць адзначана Радзюкоўская бібліятэка, дзе загадчыцай працуе Лілія Рубан, а за прэзентацыю кнігі як твора мастацтва — калектыў раённай бібліятэкі.

На працягу года сярод бібліятэчных устаноў раёна праходзіў конкурс “Мой чытач — мая гордасць”. На свяце былі падведзены яго вынікі. Першае месца атрымала Лужкаўская бібліятэка (загадчыца Ірына Машара), другое — Васюкоўская (Алена Пагарэлава), трэцяе — Іёдская (Галіна Яблонская).

Людміла ЛАТЫШОНАК


Жнівеньская педагагічная канферэнцыя

22 жніўня 2012 года ў Шаркаўшчыне прайшла жнівеньская педагагічная канферэнцыя. У рамках святочнага мерапрыемства адбылася выстава творчых работ калектываў школ і дзіцячых садоў пад назвай “Выстава збірае аднадумцаў”, прысвечаная Году кнігі. 

      


Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 30 декабря подписал Указ № 618 ”Об объявлении 2012 года Годом книги“.

Такое решение принято в целях повышения роли книги и чтения в современном обществе, воспитания у молодого поколения любви к художественному слову, развития отечественной литературы, обеспечения государственной поддержки национального книгоиздания.

Глава государства поручил Совету Министров утвердить республиканский план мероприятий по проведению этого года.

Объявление в Республике Беларусь Года книги является убедительным свидетельством того, что вопросы сохранения духовности общества, развития белорусской литературы и культуры - предмет особой заботы государства.

Указ Президента Республики Беларусь № 618 от 30 декабря 2011 г.

Об объявлении 2012 года Годом книги

В целях повышения роли и значимости книги и чтения в современном обществе, развития отечественной литературы, обеспечения государственной поддержки национального книгоиздания п о с т а н о в л я ю:

1. Объявить в Республике Беларусь 2012 год Годом книги.

2. Совету Министров Республики Беларусь утвердить республиканский план мероприятий по проведению в 2012 году Года книги, обеспечить координацию деятельности государственных органов, других организаций по его выполнению и принять иные меры по реализации настоящего Указа.

3. Республиканским органам государственного управления, облисполкомам и Минскому горисполкому утвердить отраслевые и региональные планы мероприятий по проведению в 2012 году Года книги.

4. Настоящий Указ вступает в силу со дня его официального опубликования.

Президент Республики Беларусь                            А.Лукашенко.Добавить картинку

30 декабря 2011 г.

г.Минск.


ПЛАН районных мероприятий по проведению в 2012 году Года книги 

Решение Шарковщинского районного исполнительного комитета от 27 апреля 2012 г. № 282 «О дополнительных мероприятиях, посвященных Году книги»


Юбілей Я.Купалы

Да юбілею Я.Купалы ў бібліятэках Шаркаўшчынскай ЦБС прайшоў шэраг мерапрыемстваў: 8 ліпеня ў Сталіцкай бібліятэцы адбылася літаратурная кампазіцыя “Волат беларускага слова”, прысвечаная  130-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы. Падчас мерапрыемства гучалі не толькі вершы паэта, але  і прысвечаныя яму вершы.

Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі запрасілі юных чытачоў школ гарпасёлка ў падарожжа “Сцяжынкамі Я.Купалы”. Спачатку дзеці апынуліся ў родных мясцінах паэта, перад вачамі паўсталі цудоўныя краявіды Вязынкі, партрэты родных людзей Я.Купалы. Прагучаў аповед аб сталых гадах паэта, аб яго творчым шляху. Амаль кожны прачытаў верш Я.Купалы.

Затым была віктарына, дзякуючы якой дзеці яшчэ раз успомнілі важныя моманты з жыцця і творчасці Я.Купалы.

У Лужкаўскай бібліятэцы адбыліся валанцёрскія чытанні “Паэтычны ветразь”.

Літаратурныя валанцёры завіталі да выхаванцаў дзіцячых садоў і вучняў школьнага лагера працы і адпачынку “Дружны”. Прагучалі вершы паэта як з асобных выданняў, так і з дзіцячай перыёдыкі. Дзеці з цікавасцю слухалі і самі ўдзельнічалі ў чытанні меладычных купалаўскіх твораў: “Алеся”, “Хлопчык і лётчык”, “Сыны”, “Вясна” і інш.

Германавіцкая бібліятэка гасцінна запрасіла сваіх чытачоў на літаратурную гадзіну “Чытаем Коласа і Купалу”. Кожны з удзельнікаў
мерапрыемства падрыхтаваў выразнае чытанне любімага верша, напісанага Купалам ці Коласам. Прысутныя не толькі пачыталі і паслухалі мастацкае слова, але і даведаліся з іх аб жыцці простага селяніна, аб яго цяжкай мужыцкай долі. Вершы прасякнуты любоўю  пісьменніка да свайго роднага краю, жаданнем бачыць яго шчаслівым. Удзельнікі пачулі ў вершах і наказ нашчадкам берагчы  сваю спадчыну і рабіць усё дзеля росквіту сваёй Радзімы.


Да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа

У Год  кнігі аформлены выставы да юбілею класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа ў бібліятэках Шаркаўшчынскай ЦБС: Германавіцкай, Ручайскай, Іёдскай, Васюкоўскай, Верацееўскай,  Лужкоўскай, Вялікасельскай, Пялікаўскай, Каўшелеўскай, Навасёлкаўскай, Сталіцкай, раённай бібліятэцы, дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 1.

   


Летні лагер Шаркаўшчынскай СШ № 1 у гасцях у дзіцячай бібліятэкі

Традыцыйна ў чэрвені ў дзіцячай бібліятэцы адбываюцца мерапрыемствы для выхаванцаў летніх лагераў адпачынку сярэдніх школ гарадскога пасёлка. 12 і 13 чэрвеня сюды завіталі выхаванцы лагера адпачынку СШ № 1 і сталі ўдзельнікамі турніра знаўцаў прыроды “Разноликая природа”, прымеркаванага да Міжнароднага дня аховы навакольнага асяроддзя.

19 чэрвеня для юных чытачоў адбылася інфармацыйна-пазнавальная гадзіна ў форме электроннай прэзентацыі “Без книги жить нельзя на свете”, прысвечанага Году кнігі.

 

 

 

 

 


21 мая ў памяшканні Іёдскай бібліятэкі адбылася сустрэча з пляменніцай Міхася Машары Лаўрыновіч Зояй Мілецьеўнай. На сустрэчу прыйшлі вучні і настаўнікі Іёдскай школы. З нагоды 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-земляка ў бібліятэцы была аформлена прыгожая выстава,на якой бібліятэкар прапанавала прысутным цікавую падборку матэрыялаў.

Госць сустрэчы вельмі цікава і захапляльна расказвала пра жыццёвы і творчы шлях свайго дзядзькі Міхася, паказвала сямейныя альбомы са старымі фотаздымкамі, прынесла яна таксама некалькі кніг з аўтографамі пісьменніка.

Напрыканцы выступлення Зоя Мілецьеўна (ў мінулым настаўніца) прачытала павучальную казку “Зязюльчыны слёзы”,а дзеці чыталі вершы М.Машары.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплая і кранальная, спадабалася і настаўнікам, і вучням.


 

 


 

В Шарковщинском районном Доме культуры 2 апреля состоялась встреча  с земляком,писателем В.Правдиным. 

 

 На  вечере - встрече «Кніга – духоўная  прастора  пісьменніка і чытача” Виктор Александрович отвечал на вопросы читателей, делился планами на будущее. 

 

 На  память  о встрече писатель подарил свои книги районной библиотеке и читателям. 


Літаратурная сустрэча са «Світанкам»

18 мая 2012 года ў Германавіцкай бібліятэцы  адбылася сустрэча з літаратурным аб'яднаннем "Світанак", на якую былі запрошаны самыя актыўныя чытачы і бібліятэкары Германавіцкага сельскага Савета.

 

Удзельнікі сустэрчы захапляліся вершамі Кацярыны Сосна, Віктара Лагуна, Таццяны Еўдаковай, Надзеі Паляк. Міледзій Кукуць паведаміў аб тым, што ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў скорым часе выйдзе яго аповесць "Самотная зорка Венера". Ірына Тарбецкая ў сваю чаргу зрабіла рэкламу сваёй кнігі для дзяцей "Прыгоды Гарушы".