Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
7 мая 2015

Святочнае мерапрыемства ў Дзікева

Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання састарэлых грамадзян і інвалідаў у вёсцы Дзікева адбыўся святочны агеньчык, арганізаваны для пражываючых там людзей пажылога ўзросту. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В. Б. Жук, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва І. В. Прыстаўка, старшыня Лужкаўскага сельсавета Т. М. Краснадубская, намеснік дырэктара КУВСП “Гарадзец” Н. В. Катушонак, дырэктар ААТ “Агратэхсэрвіс” А. Л. Варона і яго намеснік Я. С. Краснікава.

На пачатку сустрэчы Мікалай Ірынархавіч шчырымі, цёплымі словамі павіншаваў прысутных са светлым святам Перамогі. Сярод пражываючых у аддзяленні грамадзян ёсць людзі, лёсы якіх закранула Вялікая Айчынная вайна. Гэта ветэран Уладзімір Фадзеевіч Кравец, былы вязень фашысцкіх канцлагераў Кацярына Трафімаўна Лагунёнак і член сям’і загінуўшага ў час вайны Соф’я Аляксееўна Паляк. Кіраўнік раёна разам з прадстаўнікамі ўлады і вышэйпералічаных сельгаспрадпрыемстваў уручылі ім памятныя падарункі і кветкі, выказалі словы віншавання і глыбокай удзячнасці за сённяшні мір на нашай зямлі.

Прыемным падарункам для пражываючых у аддзяленні грамадзян стаў прыезд удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Душевный уют” раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Галіны Сафончык. Калектыў выступіў з падрыхтаванай канцэртнай праграмай “Песні Перамогі”. Кожны з прысутных уважліва слухаў выступленне, падпяваў самадзейным артыстам тэксты знаёмых песень, горача апладзіраваў пасля музычных нумароў. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя былі запрошаны на салодкі стол, падчас якога ўспаміналі свае юнацтва і маладосць, дзяліліся ўспамінамі пра суровыя гады ваеннага ліхалецца, а таксама выказалі словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна за чулыя і ўважлівыя адносіны да састарэлых грамадзян, якія па волі лёсу зараз пражываюць ў сацыяльнай установе.

Сяргей РАЙЧОНАК.