Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
29 ноября 2019

Інфармацыйна-прапагандысцкая группа райвыканкама сустрэлася з насельніцтвам аграгарадка Лужкі

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе кіраўніка раёна Д.М.Ламака, кіраўніка спраў райвыканкама В.А.Малюгінай, галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А.В.Рудака і галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы С.Т.Стомы 26 лістапада сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Лужкі.

Падчас сумеснай гутаркі разглядаліся пытанні выканання Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Абмяркоўвалася сістэма забеспячэння бяспечных умоў працы, фарміравання здаровага ладу жыцця ў працуючых грамадзян, набыцця навыкаў па забеспячэнні асабістай бяспекі ў працэсе працоўнай дзейнасці.
Тым, хто прыйшоў на сустрэчу, цікава было даведацца пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Шаркаўшчынскага раёна і перспектыўныя планы на бліжэйшыя гады. Старшыня райвыканкама агучыў некаторыя факты і лічбы, якія служаць яскравым доказам, што нягледзячы на складанае эканамічнае становішча, наш рэгіён з году ў год дасягае станоўчых паказчыкаў.
Прысутныя задавалі старшыні райвыканкама і членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы шматлікія пытанні, на якія атрымлівалі грунтоўныя адказы.
Сяргей РАЙЧОНАК.