Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
9 октября 2018

Штодзённыя назіранні за капрызамі надвор’я вядуць на аграметэаралагiчнай станцыі Шаркаўшчына

У нашай рэспублiцы метэаралагiчныя назiраннi праводзяцца на 54 станцыях i 82 пастах. Поўная праграма работы станцыi, у тым лiку i ў Шаркаўшчыне, уключае назiраннi за 13 велiчынямi i 48 параметрамi. Метэаролагi, што працуюць на станцыях, не прагназуюць надвор’е, але вынiкi iх назiранняў складаюць аснову банкаў дадзеных i выкарыстоўваюцца для прагнозаў, апавяшчэнняў, папярэджанняў, апiсання клiмату.

За 9 месяцаў бягучага года аграметэаралагiчнай станцыяй Шаркаўшчына зафiксавана 28 дзён з навальнiцай, 2 днi з моцнай спякотай (вышэй за 30°С). Самы моцны вецер, парывы якога дасягалi 19 м/с, быў у вераснi, а 23 лiпеня менш чым за 12 гадзін выпала 33,9 мм ападкаў (45% месячнай нормы). Нiжэй усяго слупок тэрмометра апускаўся сёлета 23 лютага — да -25,7°С, а першыя восеньскiя замаразкi на вышынi 2 см ад паверхнi глебы адзначаны 26 верасня. Гэта няпоўны пералiк неспрыяльных з’яў, пра якiя папярэджвалася ў штодзённых бюлетэнях надвор’я. Яны перадаюцца на АС Шаркаўшчына i адтуль — у райвыканкамы i прадпрыемствы Браслаўскага, Мiёрскага, Шаркаўшчынскага раёнаў.

Г. БУКА, iнжынер-аграметэаролаг АС Шаркаўшчына.