Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Шарковщинский районный исполнительный комитет
21 января 2020

С праваздачны сход грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” правяла справаздачны сход па выніках сваёй работы за 2019 год. Вёў пасяджэнне старшыня аб’яднання Валерый Інакенцьевіч Ан. Як вядома, у мінулым годзе адзначалася. План асноўных мерапрыемстваў арганізацыі быў прымеркаваны да знакавай даты – 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Вялікі аб’ём работы правялі актывісты раённай арганізацыі па добраўпарадкаванні сквера і прылеглай тэрыторыі да сядзібы Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына. Адбылася рэалізацыя патрыятычнага аўтапрабега па праекце “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці”. Восенню прайшоў раённы турнір па таэквандо, прысвечаны памяці Героя Савецкана Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына. Кіраўніцтва раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” заснавалі кубкі “Лепшаму байцу турніра” і “За волю да перамогі”, якія старшыня арганізацыі Валерый Інакенцьевіч Ан уручыў лепшым таэквандыстам.

Беларускі саюз афіцэраў ніколі не застаецца ў баку ад правядзення рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Сёлета ў яе межах члены арганізацыі напярэдадні Новага года з памятнымі падарункамі і салодкімі пачастункамі наведалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дома сямейнага тыпу ў гарадскім пасёлку.

Як паведаміў у час дакладу Валерый Інакенцьевіч Ан, на сённяшні дзень раённая арганізацыя налічвае 82 чалавекі. Гэта дзеючыя афіцэры сілавых структур, а таксама афіцэры запасу і ў адстаўцы. Сёлета папоўнілі рады арганізацыі 17 чалавек.

Сяргей РАЙЧОНАК