Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

15 сакавіка - Дзень спажыўца

10.03.2023

15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адзначаецца святочны дзень - Дзень спажыўца (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь»).

Штогод дзяржавы-члены Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) вызначаюць тэматыку Дня спажыўца. 2023 год на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС прысвечаны тэме «Граматны спажывец – адказны бізнэс». Пад такім дэвізам краіны Саюза будуць праводзіць сумесную работу па абароне правоў спажыўцоў у бягучым годзе (адпаведная рэкамендацыя прынята на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 14 лютага 2023 г. № 4 «Аб тэматыцы сумесных мерапрыемстваў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў у 2023 годзе»).

Ключавой праблемай, якая аказвае негатыўны ўплыў на спажывецкі попыт і падрывае эканамічнае развіццё краіны, застаюцца нядобрасумленныя дзеянні прадаўцоў, ашуканскія схемы і падман спажыўцоў. У сувязі з гэтым тэма «Граматны спажывец - адказны бізнэс» заклікана звярнуць увагу на неабходнасць фарміравання прасторы ўзаемнай павагі і даверу паміж спажыўцом і бізнесам. Аснова такой працы закладзена Праграмай сумесных дзеянняў дзяржаў - членаў ЕАЭС у сферы абароны правоў спажыўцоў.

Праграма сумесных дзеянняў дзяржаў - членаў ЕАЭС у сферы абароны правоў спажыўцоў прынята распараджэннем Еўразійскага міжурадавага савета ад 21 чэрвеня 2022 года № 12 і прадугледжвае штогадовае правядзенне працы па інфармаванні і асвеце насельніцтва ЕАЭС па пытаннях абароны правоў спажыўцоў.

Задачамі сумеснай працы на 2023 год удзельнікі пасяджэння Калегіі ЕАЭС вызначылі далейшае развіццё эфектыўнага ўзаемадзеяння з бізнесам у мэтах укаранення добрасумленнай дзелавой практыкі ў адносінах да спажыўцоў.

Не менш важным напрамкам дзейнасці ЕАЭС у 2023 стане сістэмная праца, накіраваная на вывучэнне ўзроўню спажывецкай граматнасці насельніцтва і падтрымку развіцця рацыянальнага спажывання. У сувязі з гэтым Еўразійскай эканамічнай камісіяй сумесна з упаўнаважанымі органамі дзяржаў-членаў ЕАЭС запланавана правядзенне сумеснага сацыялагічнага даследавання, прысвечанага вывучэнню грамадскай думкі аб прававой абароненасці спажыўцоў.

У рамках правядзення ў 2023 годзе Дня спажыўца у Рэспубліцы Беларусь пад дэвізам «Граматны спажывец – адказны бізнес» запланавана правядзенне шырокай інфармацыйна-асветніцкай работы па гэтай тэматыцы: выступленні ў сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, абласныя і раённыя газеты) з інфармацыяй аб дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне абароны правоў спажыўцоў, актуальных пытаннях, прававых механізмах абароны спажывецкіх правоў і законных інтарэсаў грамадзян; тэматычныя выпускі перадач на рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлевізійных каналах; размяшчэнне артыкулаў у друкаваных сродках масавай інфармацыі і інфармацыі на афіцыйных сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; арганізацыя «гарачых ліній» па пытанням абароны правоў спажыўцоў; размяшчэнне сацыяльнай рэкламы ў населеных пунктах і г.д.

Аб рабоце мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у сферы абароны правоў спажыўцоў 

Асноўным дакументам, які рэгулюе прававыя адносіны ў галіне абароны правоў спажыўцоў, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў». Дзеянне дадзенага Закона распаўсюджваецца на адносіны паміж спажыўцамі і вытворцамі, прадаўцамі, пастаўшчыкамі, прадстаўнікамі, выканаўцамі, рамонтнымі арганізацыямі, якія ўзнікаюць з дагавораў рознічнай куплі-продажу, падраду, арэнды, страхавання, захоўвання, энергазабеспячэння, камісіі, перавозкі пасажыра, перавозкі груза, платнага аказання паслуг і іншых падобных дагавораў.

Пытанні абароны правоў спажыўцоў таксама рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўныя органы ажыццяўляюць абарону правоў спажыўцоў у рамках сваёй кампетэнцыі. Каардынацыю дзейнасці ў гэтай галіне ажыццяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

У межах вобласці дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў і кантроль за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляюцца ўпаўнаважанымі па абароне правоў спажыўцоў абласнога, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

Упаўнаважанымі на пастаяннай аснове аказваецца кансультатыўная дапамога з мэтай павышэння граматнасці спажыўцоў, арганізоўваюцца выступленні ў друкаваных сродках масавай інфармацыі, на тэлебачанні і радыё, забяспечваецца размяшчэнне адпаведнай інфармацыі на стэндах і афіцыйных сайтах і г.д.

Акрамя таго, упаўнаважанымі па абароне правоў спажыўцоў разглядаюцца звароты грамадзян, праводзяцца праверкі (маніторынгі) захавання заканадаўства, выдаюцца рэкамендацыі і прадпісанні аб устараненні парушэнняў, аказваецца дапамога ў складанні іскавых заяў у суд.

У мэтах павышэння прафесійнага ўзроўню ўпаўнаважаныя па абароне правоў спажыўцоў штогод прымаюць удзел у семінарах, якія праводзяцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, упаўнаважаным па абароне правоў спажыўцоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аказваецца кансультатыўная і арганізацыйная дапамога пры разглядзе імі канкрэтных зваротаў грамадзян.

У Шаркаўшчынскім раёне дзяржаўная абарона правоў спажыўцоў і кантроль за выкананнем заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў ажыццяўляюцца ўпаўнаважаным па абароне правоў спажыўцоў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна; каардынацыя дзейнасці ўскладзена на аддзел эканомікі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.

Упаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, эканаміст аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта - Касевіч Дзіна Аляксандраўна, каб. 76, тэл. 6 40 35.

Рэжым работы: панядзелак - пятніца з 8:00 да 17:00;
перапынак з 13:00 да 14:00, выхадны: субота, нядзеля.