Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Аб доступе да беларускіх выданняў ва ўмовах CОVID-19

18.05.2021

ПУП «Белінфацэнтр» інфармуе аб электронным рэсурсе, які аб'яднаў газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь у лічбавым выглядзе - Белкіёск (http://belkiosk.by/).

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у апошні час значна узрос попыт на газеты і часопісы менавіта ў электронным выглядзе.

Выданні ў электронным выглядзе з'яўляюцца эфектыўнай дадатковай магчымасцю для людзей, якія абмяжоўваюць знешнія кантакты і адмаўляюцца ад падпіскі на прэсу ў папяровым выглядзе.

Выкарыстанне дадзенага фармату выданняў адпавядае рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па прафілактыцы каранавiруснай інфекцыі (CОVID-19) у частцы ўкаранення пераважна электроннага ўзаемадзеяння.

На сэрвісе Белкіёск прадстаўлены цэнтральныя, абласныя, раённыя, а таксама ведамасныя і тэматычныя выданні. Прысутнічае таксама газета «Кліч Радзімы».

Усе газеты і часопісы сэрвіса можна атрымліваць і чытаць у тэлефоне і па кампутары ва ўніверсальным PDF-фармаце. Даступны як свежыя, так і архіўныя нумары.