Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

ФСАН: фізічным асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы за сябе

18.01.2023

Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь нагадвае, што згодна з дзейнiчаючым заканадаўствам абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду за 2022 год індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, самазанятымі грамадзянамі павінны быць выплачаны не пазней за 1 сакавіка 2023 года.

Мінімальны памер узносаў пры ажыццяўленні дзейнасці ўвесь 2022 складае:

- для ІП, натарыусаў, адвакатаў - 2 006,59 рублёў

(Мінімальная заработная плата 457руб * 2 месяцы * 35% + 479,83 руб (праіндэксаваная МЗП) * 35%) + 480,96 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 35% + 482,29 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 35% + 483,17 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 35%);

- для самазанятых фізічных асоб - 1 662,59 рублёў

(Мінімальная заработная плата 457руб * 2 месяцы * 29% + 479,83 руб (праіндэксаваная МЗП) * 29%) + 480,96 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 29% + 482,29 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 29% + 483,17 руб (праіндэксаваная МЗП) * 3 месяцы * 29%).

Перыяды ажыццяўлення і няажыццяўлення дзейнасці падлягаюць адлюстраванню ў дакументах персаніфікаванага ўліку - справаздачы па форме ПУ-3, гранічны тэрмін прадастаўлення якой у органы Фонду - не пазней за 31 сакавіка 2023 года.

Форму ПУ-3 можна спампаваць па спасылцы: http://portal.ssf.gov.by/mainPage/important/software/.

Дакладны разлік сумы абавязковых страхавых узносаў, падлягаючых выплаце з улікам перыядаў ажыццяўлення і неажыццяўлення дзейнасці, можна зрабіць з дапамогай калькулятара, перайшоўшы па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/ru/kalk_ip-ru/ .

Таксама нагадваем, што з 1 студзеня 2023 года індывідуальныя прадпрымальнікі, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці знаходзяцца ў працоўных адносінах, выключаны з кола асоб, якія маюць права добраахвотна выплачваць узносы ў бюджэт фонду.

Гэта азначае, што вышэйзгаданыя катэгорыі фізічных асоб таксама як і ўсе астатнія катэгорыі фізічных асоб, самастойна выплачваючых узносы ў бюджэт фонду, абавязаны выплачваць абавязковыя страхавыя узносы за перыяды ажыццяўлення ў справаздачным годзе прадпрымальніцкай дзейнасці.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённых аддзелах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік.