Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Як бяспечна аформіць падпіску на газеты і часопісы на I паўгоддзе 2022 года ва ўмовах COVID-19

08.12.2021

Падпіска на электронныя версіі друкаваных выданняў - гэта адзіны бяспечны спосаб набыцця друкаваных выданняў.

Выкарыстанне лічбавага фармату выданняў адпавядае рэкамендацыям Міністэрствы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі (СОVID-19) (п.п. 2.1.4).

Белкіёск (https://belkiosk.by) – адзіны электронны рэсурс, які аб'яднаў газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь у лічбавым выглядзе.

На сэрвісе Белкіёск прадстаўлены цэнтральныя, абласныя, раённыя, а таксама ведамасныя і тэматычныя выданні.

Усе газеты і часопісы сэрвісу можна атрымліваць і чытаць у тэлефоне і на кампутары ва ўніверсальным РDF-фармаце. Даступны як свежыя, так і архіўныя нумары.

Выданні у электронным выглядзе з'яўляюцца аптымальнай магчымасцю набыцця друкаваных выданняў для людзей, якія абмяжоўваюць знешнія кантакты і адмаўляюцца ад падпіскі на прэсу ў папяровым выглядзе.