Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

На радыёперадаючых станцый РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх транслююцца тэлевізійныя праграмы

19.11.2021

Філіял «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам» паведамляе, што ў рамках рэалізацыі «Графіка мерапрыемстваў па канверсіі радыёчастот. 694-790 Мгц і 790-862 Мгц», адобранага Рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, на радыёперадаючых станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы.

У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны транслюецца тры мультыплексы, а менавіта:

1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;

2-гі мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 18 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);

3-ці мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).

У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.

Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і да т.п.) на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.

Звесткі аб змене частотных каналаў, радыётэлевізійных станцыях,  ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ

пп

Размяшчэнне радыётэлевізійнай перадаючай станцыі

Ахоплівае раёны

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал*

снежань 2021

1

Віцебская вобласць, АРТПС Віцебск

Віцебскі

Бешанковіцкі

Гарадоцкі

Ліозненскі

Рэгіянальны

56 (754)

41 (634)

07.12.21

2

Віцебская вобласць, АРТПС Абухова

Аршанскі

Дубровенскі

Рэгіянальны

59 (778)

23 (490)

08.12.21

3

Мінская вобласць, АРТПС Крупскі

Талачынскі

3-і

58 (770)

30 (546)

17.12.21

4

Віцебская вобласць, АРТПС Браслаў

Браслаўскі

Шаркаўшчынскі

Міёрскі

2-i

53 (730)

23 (490)

21.12.21

5

Віцебская вобласць, АРТПС Бягомль

Докшыцкі

Лепельскі

3-i

50 (706)

28 (530)

21.12.21

6

Віцебская вобласць, АРТПС Ушачы

Ушацкі

Полацкі

Глыбоцкі

Лепельскі

Бешанковіцкі

Шумілінскі

Міёрскі

Докшыцкі

3-i

50 (706)

28 (530)

22.12.21

* дата пераходу на новы частотны канал можа быць зменена. За абнаўленнем інфармацыі сачыце на сайтах РУП «Белтэлекам».

Звяртаем увага, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.

Даведачная інфармацыя:

Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках:

1-шы мультыплекс: https://www.beltelecom.by/business/tv/map-coverage-in-the-first-multiplex-in-the-dvb-t-standard

2-гі мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata

3-і мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata

Рэгіянальнае ТБ https://www.beltelecom.by/business/tv/regional-digital-tv-broadcasting.

Планавая мадэрнізацыя