Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

На радыёперадаючых станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы

24.08.2021

Філіял «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам» паведамляе, што ў рамках рэалізацыі «Графіка мерапрыемстваў па канверсіі радыёчастот 694-790 Мгц і 790-862 МГц», адобранага Рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, што на радыёперадаючых станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы.

У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны транслюецца тры мультыплексы, а менавіта:

1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расiя-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;

2-i мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 18 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);

3-ці мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у рамках паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).

У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.

Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і да т.п.) на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.

 Звесткі аб змене частотных каналаў, радыётэлевізійных станцыях, ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ.

№ п.п.

Размяшчэнне радыётэлевізійнай перадаючай станцыі

Ахопліваемыя раёны

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал *

Віцебская вобласць

Верасень 2021

1

АРТПС Шаркаўшчына

Шаркаўшчынскі

2-i

53 (730 МГц)

23 (490 МГц)

06.09.2021

* дата пераходу на новы частотны канал можа быць зменена. За абнаўленнем інфармацыі сачыце на сайтах РУП «Белтэлекам».

Звяртаем увагу, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.

Даведачная інфармацыя:

Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках:

1-шы мультыплекс: https://beltelecom.by/business/tv/map-coverage-in-the-first-multiplex-in-the-dvb-t-standard

2-i мультыплекс: http://zala.by/karta-okhvata

3-ці мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata

Рэгіянальнае ТБ https://www.beltelecom.by/business/tv/regional-digital-tv-broadcasting .

Інфармацыя аб далейшай рэалізацыі мерапрыемстваў па канверсіі радыёчастот будзе накіравана дадаткова.