Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Пачаўся продаж падарункавых сертыфікатаў на «Славянскі базар у Віцебску-2022»

17.01.2022

Праграма XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з 14 студзеня ўжо можна набыць падарункавыя сертыфікаты наміналам у 10, 20, 30, 50 і 100 беларускіх рублёў для пакупкі білетаў на канцэртныя праграмы ў Летнім амфітэатры.

Акрамя таго, арганізатары да кожнага сертыфіката наміналам 100 рублёў дораць дадатковы бонус – 31 рубель. Такім чынам, пры набыцці білетаў з выкарыстаннем сертыфіката дадзенага наміналу, пакупнік атрымлівае зніжку на 1 білет у памеры 31 рубель.

Сертыфікаты можна купіць за наяўны і безнаяўны разлік да афіцыйнага старту продажу білетаў у касах Цэнтра культуры "Віцебск" і на сайце kvitki.by.