Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Збор за перасячэнне мяжы. Інфармацыя аб мясцовым зборы за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь

22.07.2021

Аб увядзеннi збору

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-3 "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і ў мэтах барацьбы з СОVID-19 Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне ад 29 чэрвеня 2021 г. № 238 "Аб мясцовым зборы".

Дадзеным рашэннем на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўведзены мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

У Віцебскай вобласці збор будзе брацца за перасячэнне транспартным сродкам Дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны ў пунктах пропуску на мяжы з Латвійскай ("Грыгароўшчына", "Гаўрыліна", "Урбаны", "Плюсы") і Літоўскай ("Відзы", "Мальдзевічы", "Лынтупы") рэспублікамі.

Дадзеныя пункты пропуску размешчаны на тэрыторыях Верхнядзвінскага, Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў вобласці.

Стаўка збору - адна базавая велічыня (у цяперашні час - 29 рублёў) за перасячэнне мяжы адным транспартным сродкам (маючым не менш за чатыры колы, дапушчальная максімальная маса якога не перавышае 5 тон, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын) незалежна ад колькасці пасажыраў у ім.

Збор спаганяецца з 1 жніўня 2021 г. да 1 студзеня 2023 г. Дакумент, пацвярджаючы выплату збору, прадстаўляе ў пунктах пропуску кіроўца транспартнага сродку, належачага арганізацыі або фізічнай асобе, у тым ліку зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Льготы па зборы

Згодна з артыкулам 4 Закона № 72-3 ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх едуць:

кіраўнікi дзяржавыі Урада Рэспублікі Беларусь, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;

кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый, асобы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па запрашэннях Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;

супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах, дакументаваныя дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, а таксама члены іх сем'яў;

супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, іншых афіцыйных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, іх прадстаўніцтваў і органаў і члены іх сем'яў;

асобы, якiя едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

асобы, суправаджаючыя памерлых для пахавання ў працэсе перавозкі трун (урнаў) з іх целамі (парэшткамі);

інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II групы, а таксама суправаджаючыя іх асобы;

удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

асобы, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

удзельнікі спартыўных і спартыўна-масавых, культурных, адукацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.

Рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў № 238 дадаткова вызвалены ад выплаты збору транспартныя сродкі, на якіх едуць:

прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання службовых абавязкаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па запрашэнні дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацый, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, для якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", пры наяўнасці арыгінальных або электронных квіткоў на мерапрыемства гэтага фестывалю ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск";

ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, а таксама суправаджаючыя інвалідаў асобы;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя едуць па дакументах, якія пацвярджаюць ступень цяжару і выяўленасці цяжкасцяў фізічнай актыўнасці і ўдзелу 75-100 адсоткаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства;

асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) прымаючай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя альбо пасля атрымання медыцынскай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якiя iх суправаджаюць;

замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць для ажыццяўлення сыходу за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія вяртаюцца да месца пастаяннага пражывання пасля ажыццяўлення сыходу за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія выязджаюць з Рэспублiкi Беларусь пасля пахавання членаў сям'і або блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;

асобы, ажыццяўляючыя перавозку гемапаэтычных ствалавых клетак, органаў і (або) тканак чалавека для трансплантацыі;

асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь па пастанове аб дэпартацыі (высылцы), пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.

Аб парадку выплаты збору

Збор выплачваецца ў даход абласнога бюджэту Віцебскай вобласці (калі пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь размешчаны ў Віцебскай вобласці).

Рэквізіты для выплаты збору:

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, р/рахунак № ВY37 АКВВ 3600 3010 0002 0000 0000 ў ААТ "АСБ Беларусбанк" г. Мінск, БІК банка АКВВВY2Х, УНП 300594330. Код плацяжу ў бюджэт 03110 "Збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь".

У выпадку, калі месца знаходжання пункта пропуску, праз які перасякаецца Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь, размешчана ў Віцебскай вобласці, а збор выплачаны ў абласны бюджэт любой іншай вобласці, збор не з'яўляецца выплачаным.

Плата збору ажыццяўляецца ў беларускіх рублях да перасячэння дзяржаўнай мяжы (загадзя), або пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску зыходзячы з памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату выплаты.

Улічваючы, што ў цяперашні час у вобласці не ўсе пункты пропуску аснашчаны неабходнай інфраструктурай для выплаты збору, рэкамендуецца выплачваць збор да прыбыцця ў пункт пропуску, каб пазбегнуць праблем з ажыццяўленнем плацяжоў, а таксама для скарачэння часу перасячэння мяжы.

Дакумент аб выплаце збору прад'яўляецца кіроўцам транспартнага сродку ў пункце пропуску супрацоўніку органаў пагранiчнай службы або службовай асобе мытнага органа (за выключэннем выпадкаў, калі транспартны сродак вызвалена ад выплаты збору). Дакумент можна прад'явіць у папяровым або электронным выглядзе.

Дадзены дакумент павінен змяшчаць наступную інфармацыю: назва арганізацыі і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) плацельшчыка, сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу.

выплаціць збор можна ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і крэдытна фінансавых арганізацый (у касе банка, банкамаце, плацежна-даведачным тэрмінале, інфакіёску, інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу). Калі плацёж ажыццяўляецца ў касе банка, паведаміце аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік" (АРІП).

У сістэме "Разлік" (АРІП) неабходна паслядоўна абраць наступныя ўкладкі: Адміністрацыйныя працэдуры, дзяржпошліна, зборы / Збор за перасячэнне мяжы Рэспублікі Беларусь / Віцебскі аблвыканкам ГФУ / Збор за перасячэнне мяжы.

Пры выплаце збору ў электронным выглядзе (з выкарыстаннем аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры і сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) у пункце пропуску неабходна прадставіць карт-чэк, сфармаваны на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе.

Пры пералічэнні сумы збору з рахунку арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка ў пункце пропуску неабходна прадставіць дадатковы асобнік плацежнай інструкцыі, асобнік плацежнай інструкцыі, складзеныя на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца: дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы.