predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Больш за 180 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху Віцебшчыны атрымалі пуцёўкі ў працоўнае лета

19.05.2026

Больш за 180 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху Віцебшчыны атрымалі пуцёўкі ў працоўнае лета

На базе Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Шмырова адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра-2026. Тэрытарыяльныя штабы студатрадаў Віцебшчыны атрымалі дакументы, якія даюць права на працу ў лагерах, установах адукацыі і аховы здароўя, на прадпрыемствах.

адзіным страі сабраліся байцы, камісары і камандзіры студэнцкіх атрадаў.

- Сёння дзяржава робіць акцэнт на час канкрэтных спраў. Удзельнікі студатрадаўскага руху сваімі дасягненнямі будуць даказваць гэта. Укладваем у Моладзь шмат сіл і энергіі, таму што яны – будучыня нашай краіны. Студатрадаўскі рух-гэта гісторыя, эпоха, жыццё. Упэўнена, з кожным годам колькасць байцоў будзе павялічвацца, – адзначыла начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая.

Сімвалічна, што адкрыццё трэцяга працоўнага семестра адбылося 19 мая, У Дзень піянерскай дружбы.

Па заканчэнні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця працоўнага семестра - 2026 на адкрытай тэрыторыі музея ўдзельнікаў студатрадаўскага руху чакаў займальны квэст, у рамках якога байцы праверылі свае веды гісторыі.

Патрыятычным блокам праграмы стала дыялогавая пляцоўка і экскурсія па Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М.Шмырова.

Витебские вести