Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Генадзьевіч Кашміла напярэдадні Дня меліяратара сустрэўся з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм "Шаркаўшчынскае ПМС". Сёння калектыў меліяратараў, які налічвае 95 чалавек, дэманструе стабільныя вынікі. ПМС займаецца асушэннем зямель і культуртэхнічнымі работамі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў.