predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна

28.05.2026

На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама абмеркавалі актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна

За мінулыя чатыры месяцы Віцебская вобласць выканала два з трох мэтавых паказчыкаў: па прыцягненні інвестыцый, росце заработнай платы, заданні па ўводу арэнднага жылля і выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі. Забяспечаны прырост экспарту тавараў і паслуг. Гэтую інфармацыю агучыў на пасяджэнні аблвыканкама, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за мінулы перыяд гэтага года, старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Навацкі. У абмеркаванні важнай тэмы прыняў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргеенка.

- Тэмпы даволі добрыя, у тым ліку на фоне рэспубліканскіх. У цэлым дынаміка станоўчая. У прамысловасці мы захавалі ўзровень мінулага года па валавым дабаўленым кошце, забяспечылі прырост у фармацэўтыцы, харчовай прамысловасці, вытворчасці хімічных прадуктаў, электраабсталявання, вырабаў з дрэва і паперы. Прадпрыемствамі вобласці забяспечана прыбытковая і рэнтабельная праца. Вырас рознічны абарот. Прыцягнута каля 1,5 млрд. рублёў інвестыцый, сфарміраваны інвестыцыйны партфель, у які ўключана 116 асноўных праектаў, з якіх 51 плануецца завяршыць у гэтым годзе, – адзначыў Дзмітрый Навацкі.

Станоўчыя вынікі дасягнуты ў знешнеэканамічнай дзейнасці. У 1,6 разы павялічыўся экспарт турыстычных паслуг.

— Сёння стаіць задача выявіць рэзервы, расставіць акцэнты, даць асноўныя даручэнні, каб па выніках паўгода мы нагналі існае ў некаторых абласцях адставанне і выйшлі на станоўчыя вынікі, — падкрэсліў кіраўнік камітэта.

Аб мерах, якія прымаюцца органамі выканаўчай і распарадчай улады па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, далажыў начальнік упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Міхаіл Дзядзічкін.

— У вобласці знізілася колькасць дарожна — транспартных здарэнняў, у два разы-колькасць загінулых у аварыях. Гэта вынік сумеснай працы з органамі ўлады. Але праблемныя пытанні застаюцца, яны датычацца арганізацыі дарожнага руху, дзіцячага траўматызму, ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл і іншых, — растлумачыў Міхаіл Дзядзічкін.

На пасяджэнне аблвыканкама былі вынесены прапановы ўстанавіць асвятленне, у тым ліку з прымяненнем сонечных батарэй, каля пешаходных пераходаў на дарогах рэспубліканскага значэння. Неабходна таксама ўжываць спецыяльныя інжынерныя рашэнні на дарогах з трыма і больш палосамі руху. Ўстаноўка загараджальнай сеткі на аўтадарогах першай катэгорыі, рэспубліканскіх, мясцовых дапаможа пазбегнуць аварый з удзелам дзікіх жывёл.

На пасяджэнне аблвыканкама было таксама вынесена пытанне аб ходзе падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага 2026 — 2027 навучальнага года. Як падкрэсліў начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Дзмітрый Хома, дадзеная праца ні на хвіліну не спыняецца.

— Падрыхтоўка да новага навучальнага года вядзецца з 1 верасня мінулага года. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя, праводзяцца абследавання. Асноўныя аб’ёмы трэба будзе зрабіць у летні перыяд. Непасрэдна рамонтныя работы пачнуцца на канікулах, — адзначыў Дзмітрый Хома.

У абласным бюджэце прадугледжана больш за 90 млн. рублёў, якія будуць накіраваны на набыццё неабходнага абсталявання, капітальныя і бягучыя рамонтныя работы. Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю дзіцячую дашкольную ўстанову ў Лепелі, завяршыць рэканструкцыю гімназіі № 1 у Віцебску.

"Витебские вести"