predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з надыходзячым Новым годам

31.12.2025

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з надыходзячым Новым годам

Паважаныя шаркаўчане!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

2025-ы становіцца гісторыяй. Мы з трапятаннем сочым за стрэлкамі гадзіннiка і здаецца, што час ляціць яшчэ хутчэй. І хочацца многае паспець: падзякаваць адыходзячаму году за ўсё добрае, зазірнуць у будучыню, загадаць жаданні.

У навагоднюю ноч мы сустракаемся за адным сталом з роднымі, блізкімі, сябрамі, каб сказаць адзін аднаму цёплыя словы і падзякаваць за добрыя справы.

Мінулы год для нашага рэгіёна быў напоўнены плённай працай, новымі выклікамі, з якімі кожны з нас паспяхова справіўся. Мы пражылі насычаны перыяд, поўны важных рашэнняў і значных падзей. У Год добраўпарадкавання мы разам упарта працавалі, робячы наш Шаркаўшчынскі раён больш камфортным і прывабным.

Словы шчырай падзякі ўсім, хто добрасумленнай працай, сваёй творчасцю і стараннем праслаўляў добрае імя раёна, працаваў на карысць яго жыхароў і развіцця нашай малой радзімы!

Адыходзячы год прайшоў пад знакам 80-годдзя Вялікай Перамогі, Перамогі савецкага народа над нацызмам, мы, нашчадкі пераможцаў, з трапятаннем і гонарам успаміналі пра гераічнае пакаленне часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Мы годна правялі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каб упэўнена ісці да пастаўленых мэт пад чыстым і мірным небам, у моцнай і незалежнай дзяржаве.

Дарагія сябры! Хай усё задуманае споўніцца. Жадаем вам сустрэць Новы год з выдатным настроем, чыстымі намерамі, натхненнем і верай у сябе, у свае сілы. Хай у вашым жыцці заўсёды знойдзецца месца для шчырых эмоцый, шчаслівых усмешак і прыемных слоў. Жадаем міру і дабра, здароўя і дабрабыту кожнаму дому, кожнай сям'і!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

С.Г. Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў