Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.01.2026
Супрацоўнікі аддзела Шаркаўшчынскага РАУС даказалі, што служба — гэта не толькі абарона правапарадку, але і ўвага да тых, хто прысвяціў жыццё гэтай высакароднай місіі.
Разам яны арганізавалі дапамогу ва ўборцы снегу ветэрану органаў унутраных спраў — прапаршчыку міліцыі ў адстаўцы Леаніду Генрыхавічу Сіповічу.
Асабліва прыемна бачыць пераемнасць пакаленняў! У акцыі ўзяў удзел малады супрацоўнік, радавы міліцыі Максім Чарняўскі —міліцыянер-дзяжурны ІЧУ. Такія моманты ўмацоўваюць дух калектыву і нагадваюць пра важнасць павагі да старэйшых.