Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.12.2025
У ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына" прайшоў занальны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Установа адукацыі сабрала самых таленавітых і ініцыятыўных маладых даследчыкаў з Пастаў, Глыбокага, Докшыц, Браслава і Шаркаўшчыны.
Удзельнікі прадставілі журы і гасцям разнастайныя праекты – ад цікавых інжынерных распрацовак да пранікнёных сацыяльных і патрыятычных ініцыятыў.
З прывітальным словам да маладых наватараў звярнулася першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Вераніка Кавалеўская:
- Вы сабраліся тут, каб паказаць свае лепшыя вынікі, свае думкі, свае праекты. Упэўнена, што тыя ідэі, якія вы сёння рэалізоўваеце, прэзентуеце, будуць запатрабаваныя, цікавыя вам, вашым аднагодкам, і, вядома, важныя ў нашай дзяржаве. Сёння рэалізаваць сябе, напэўна, адна з самых галоўных задач, якая стаіць перад маладым пакаленнем, перад вамі. Я ўпэўнена, што вы з гэтай задачай справіцеся.
Усяго на суд журы быў прадстаўлены 21 праект. Пасля прэзентацый і ацэнак экспертнага журы былі вызначаны пераможцы, якія прадставяць свае ідэі на наступным этапе конкурсу. Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты, а лепшым лідар моладзі ўручыла дыпломы і памятныя падарункі.