У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку савецкаму партыйнаму і дзяржаўнаму дзеячу, ганароваму грамадзяніну горада і былому кіраўніку паўночнага рэгіёна Сяргею Шабашову. Родам ён быў з Лёзненшчыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны значыўся ў атрадзе "Марак" партызанскай брыгады Аляксея Данукалава і даслужыўся да намесніка камісара партызанскага атрада.