Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

1 ліпеня натарыусы правядуць для грамадзян бясплатную кансультацыю, прымеркаваную да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

29.06.2022

1 ліпеня 2022 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі, прысвечанай святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.

На працягу дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, раздзела маёмасці, шлюбнай дамовы, дамовы дарэння нерухомай маёмасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў, прадастаўленню электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў і іншым пытанням, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Звяртаем увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонам натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (мэсэнджары).

Тэлефоны натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама графік іх працы можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.