Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

22 студзеня інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканама сустрэліся з працоўнымі калектывамі

22.01.2021

22 студзеня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыем Ламака сустрэлася з педагагічным калектывам сярэдняй школы № 1.

Тэма адзінага дня інфармавання: “Асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады”.

У нашай краіне 11 і 12 лютага адбудзецца адна з важнейшых палітычных падзей — VI Усебеларускі народны сход, які азнамянуе сабой заканчэнне папярэдняга пяцігадовага перыяду развіцця краіны і пачатак новага этапа ў жыцці дзяржавы і грамадства. Як сказаў Дзмітрый Міхайлавіч, Усебеларускі форум стане сапраўдным народным сходам, удзел у якім прымуць рэальныя прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый з усёй краіны. Бо “ніхто акрамя беларускага народа не можа вырашаць, як яму жыць, як развівацца, якім законам быць на нашай зямлі”. Гэта тэзіс кіраўніка краіны, выказаны адносна папярэдняга Усебеларускага народнага сходу, становіцца яшчэ больш важным і актуальным ў цяперашні неспакойны час, ва ўмовах ціску на нашу рэспубліку. Таму ад работы форуму ў многім залежыць, у якой краіне мы будзем жыць праз пяць год і які фундамент дабрабыту і стабільнасці нам удасца закласці за гэты перыяд для нашых дзяцей і ўнукаў.

Старшыня райвыканкама таксама спыніўся на некаторых момантах сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна за апошнія гады, расказаў пра планы на будучае, адказаў на пытанні прысутнай аўдыторыі.

У той жа дзень намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Бука сустрэлася з калектывам вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Аіда”. У час сумеснай гутаркі былі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшую пяцігодку. Ірэна Францаўна таксама расказала прысутным пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна, выслухала пытанні і прапановы, якія выказвалі работнікі прыватнага прадпрыемства.

Сяргей РАЙЧОНАК.