Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Член Савета Рэспублікі, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін правядзе асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчыне

22.10.2024

30 кастрычніка 2024 года выязны прыём грамадзян правядзе член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання, начальнік установы "Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Мялешкін Сяргей Мікалаевіч.

Прыём пройдзе ў Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15.

Час прыёму: з 11.00 да 12.00.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца па 29 кастрычніка ўключна ў працоўныя дні па тэлефоне: (802154) 6-12-32 з 08.00 да 12.00 і з 13.00 да 17.00.