Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Станіслаў Тадэвушавіч Стома правёў сустрэчу ў РВЭС РУП «Белтэлекам»

01.04.2021

31 сакавіка галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Станіслаў Стома правёў сустрэчу ў Шаркаўшчынскім участку электрасувязі Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам». Станіслаў Тадэвушавіч адзначыў, што Усебеларускі народны сход праходзіў пад вельмі актуальным лозунгам: «Адзінства. Развіццё. Незалежнасьць». У гэтыя тры словы ўкладзена шмат сэнсу, сутнасць якіх раскрыў у сваім змястоўным выступе кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, а таксама дапоўнілі прадстаўнікі ўрада, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў. Асноўнымі напрамкамі, генеральнымі лініямі, якія будуць выбудаваны ў нашай дзяржаве на бліжэйшую перспектыву, застаюцца сацыяльна-арыентаваныя прыярытэты. У гэтай сувязі шмат увагі будзе нададзена стварэнню належных умоў для развіцця шчаслівай сям'і.

Далей Станіслаў Тадэвушавіч падрабязна спыніўся на тэме вакцынацыі супраць каранавiруснай інфекцыі. Ён адзначыў, што на першым этапе прышчэпачнай кампаніі вакцынаваны не толькі медработнікі, але і настаўнікі, выхавальнікі дашкольных устаноў і тыя спецыялісты, якім у сілу асаблівасцяў прафесіі даводзіцца шмат кантактаваць з людзьмі. Што тычыцца масавага вакцынавання насельніцтва раёна, то на афіцыйным сайце ўстановы аховы здароўя пазначаны нумары тэлефонаў, па якіх можна патэлефанаваць і паведаміць пра сваё жаданне зрабіць прышчэпку. Плануецца, што ў красавіку бягучага года шаркаўчане змогуць бясплатна вакцынавацца ад каранавiруса COVID-19.

Алена Ананіч.