Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна віншуе жыхароў рэгіёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

Паважаныя шаркаўчане!

Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

З'яўляючыся падмуркам дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, умацаванню гістарычных традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа. Таму задача кожнага з нас - шанаваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, суверэнную дзяржаву.

Гаворачы аб канстытуцыйных правах і свабодах, ніхто з нас не павінен забываць аб тым, што ў Асноўным законе краіны дакладна прапісаны і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Галоўны з іх - захоўваць вернасць Радзіме, у гэтым залог усіх нашых будучых дасягненняў і дабрабыту.

Дарагія сябры! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Добрых вам здзяйсненняў у імя роднага раёна і нашай любiмай Беларусі!

Д.М.Ламака, старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

В.С.Шпец, старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў