Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

17.09.2021
Прыміце самыя добрыя віншаванні са святам - Днём народнага адзінства!

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў гэтым годзе у нашай краіне з'явілася яшчэ адно дзяржаўнае свята.

Дзень 17 верасня стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Дарагія сябры! Хай 17 верасня будзе не проста датай у календары, а днём, напоўненым канкрэтнымі справамі па захаванні нашай гісторыі, лепшых традыцый, павагай да подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, якія адстаялі мір на беларускай зямлі і нацыянальнае адзінства. Кожны з нас сёння павінен памятаць, што ён з'яўляецца неад'емнай часткай адзінага народа, і Радзіма ў нас адна, таму трэба зрабіць усё магчымае, каб наша зямля была моцнай і ўстойлівай да тых выклікаў, з якімі нам даводзіцца сутыкацца.

Ад усёй душы жадаем вам радасці ад стваральнай працы, поспехаў ва ўсіх справах, гонару за дасягнутае, цвёрдай упэўненасці ў заўтрашнім дні!

Дзмітрый Ламака,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта

Уладзімір ШПЕЦ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў