Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

«Прамая лінія» і асабісты прыём пройдуць у Шаркаўшчынскім райвыканкаме 24 сакавіка 2023 года

17.03.2023

24 сакавіка 2023 г. у г.п.Шаркаўшчына (Шаркаўшчынскі раённы) выканаўчы камітэт) з 11.00 да 13.00 будзе праводзіцца «прамая лінія» і асабісты прыём Завержанцам Дзмітрыем Васільевічам, начальнікам Наваполацкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, з жыхарамі рэгіёну.

Падчас зносін з Д.В. Завержанцам, вы можаце падзяліцца вядомымі вам фактамі парушэнняў у сферы прадпрымальніцтва і падаткаабкладання, некампетэнтнасці і бюракратызму з боку чыноўнікаў, абмеркаваць іншыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў фінансавых расследаванняў.

Для размовы з Д.В. Завержанцам вы можаце патэлефанаваць 24 сакавіка 2023 г. з 11.00 да 12.00 па тэлефоне «прамой лініі» 4-30-65 і задаць цікавячае вас пытанне або пакінуць паведамленне.

Асабісты прыём праводзіцца па адрасе: г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15, малая зала райвыканкама, кабінет № 61 (3-ці паверх).