Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага

21.01.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 «Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года.

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якое даслоўна адлюстроўваецца ў бюлетэні для галасавання: «Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?»

Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да указа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне рэферэндуму, забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы.

"БЕЛТА"