Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Сустрэчы ў калектывах


22.09.2021

21 верасня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе кіраўніка раёна Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака, кіраўніка справамі райвыканкама Вольгі Аляксандраўны Малюгінай і начальніка РАУС Андрэя Мікалаевіча Нікалаева сустрэлася з калектывамі супрацоўнікаў аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шаркаўшчынскім раёне прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Глыбоцкім раёне і цэнтра банкаўскіх паслуг № 244 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Тэмай гутаркі стала “17 верасня — Дзень народнага адзінства”.

— Суверэнітэт — гэта асноўны атрыбут дзяржавы, — прамовіў Дзмітрый Міхайлавіч. — Яго страта фактычна азначае поўную няжыццяздольнасць дзяржаўнай улады. Суверэнітэт нашай краіны заваяваны коштам жыццяў мільёнаў беларусаў. Асноўны фактар зберажэння і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны — адзінства народа. Таму цалкам зразумела, чаму 2021 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам народнага адзінства. Сёлета ўпершыню ў календары дзяржаўных свят з’явілася новае — Дзень народнага адзінства. 17 верасня 1939 года Заходняя Беларусь была вызвалена з-пад польскай улады і аб’ядналася з асноўнай часткай БССР.

Дзмітрый Міхайлавіч нагадаў прысутным асноўныя гістарычныя моманты ўсталявання савецкай улады на захадзе Беларусі ў 1939 годзе.

Прысутныя мелі магчымасць задаць членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы пытанні. Так, жыхароў вуліцы Даватара гарадскога пасёлка непакоіць адсутнасць водазабеспячэння і водаадвядзення. Бацькі вучняў сярэдняй школы №1 заклапочаны насычаным рухам аўтатранспарту ў ранішні і абедзенны часы. Інтэнсіўны рух стварае вялікую перашкоду для школьнікаў. Дзмітрый Міхайлавіч абяцаў дэталёва разабрацца ў кожнай праблеме і прыняць пэўныя захады для іх станоўчага вырашэння.

Сяргей РАЙЧОНАК