Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Ёдскім сельскім Савеце прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-й гадавіне з дня спалення фашысцкімі акупантамі мірных жыхароў

24.11.2022

У рамках рэспубліканскага праекта «Захаваем гісторыю» прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і навучэнцы ёдскай школы ўстанавілі інфармацыйныя таблічкі з QR-кодам на пахаваннях ахвяр войн у аг.Шыці і аг.Ёды.

Памяці загінуўшых мірных вяскоўцаў 24 лістапада быў прысвечаны мітынг, які адбыўся ля брацкай магілы ў аг.Ёды, а таксама ўрок памяці ва ўстанове адукацыі.