Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Дзіця — галоўны пасажыр!»

16.03.2023

З 17 па 27 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Дзіця — галоўны пасажыр!». У мэтах папярэджання і зніжэння цяжкасці наступстваў ДТЗ з удзелам непаўналетніх супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ва ўзмоцненым рэжыме арганізуюць кантроль па выкананні вадзіцелямі бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.

У выпадку выяўлення фактаў ігнаравання кіроўцамі патрабаванняў Правілаў парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў парадку дзейнiчаючага заканадаўства.

Дзеці і падлеткі - самыя ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху. Калі яны знаходзяцца ў салоне аўтамабіля, іх бяспека залежыць ад чалавека, які сядзіць за рулём. Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь абавязваюць вадзіцеляў выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя прыстасаваннi пры перавозцы ў салоне аўтамабіля дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў.

Перш чым адправіцца з дзіцем на аўтамашыне, набудзьце дзіцячую ўтрымліваючую прыладу, падыходзячую дзеля вагі і росту дзіцяці (найболей бяспечнымі з'яўляюцца тыя крэслы, у якіх невялікі дыяпазон вагі). Строга прытрымлівайцеся інструкцыі ад вытворцы аўтамабіля, як і дзе правільна ўсталяваць дзіцячае крэсла, якім чынам яно фіксуецца. Прывучайце дзіця займаць сваё месца ў дзіцячым крэсле з самага юнага ўзросту. А таксама з ранняга ўзросту прывучайце дзяцей выконваць правілы дарожнага руху. І не забывайце, што асабісты прыклад – самая даходлівая форма навучання.

Дзяржаўтаінспектары Шаркаўшчынскага РАУС нагадваюць, што дзіця вучыцца «законам дарогі», беручы прыклад з вас, бацькоў і іншых дарослых. Будзьце прыкладам дысцыплінаваных паводзін на вуліцы не толькі для вашага дзіцяці, але і для іншых дзяцей.