Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне шырока адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

04.07.2022

3 ліпеня ў Шаркаўшчыне адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-ю гадавіну вызвалення Шаркаўшчынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатары падрыхтавалі разнастайную праграму: 3 ліпеня з раніцы да позняга вечара было напоўнена рознымі цікавымі падзеямі. Шаркаўчане і госці райцэнтра дружна адгукнуліся на запрашэнне ўзяць удзел у святкаванні. Удзельнічалі ў свяце дэлегацыі працоўных калектываў на чале з кіраўнікамі і іх намеснікамі, дэпутаты, прадстаўнікі моладзі, старэйшага пакалення.

Пачалося свята з велапрабегу па памятным мясцінам г.п.Шаркаўшчына «Незгасальная памяць пакаленняў». Прадстаўнікі працоўных калектываў і моладзі стартавалі ад плошчы Леніна, праехалі па памятным мясцінам райцэнтра, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас урачыстага мітынгу «Мы гэтай памяці верныя» шаркаўчан павіншавалі са святам старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака, дырэктар ДУА «Шаркаўшчынская СШ №2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына» Ядвіга Балай і загадчык Лужкоўскай амбулаторыяй Андрэй Латышонак.

Падчас мітынгу ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Праспяваем гімн разам» шаркаўчане праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь і ўшанавалі памяць герояў акцыяй «Памяць сэрца».

Па заканчэнні мітынгу прадстаўнікі працоўных калектываў накіраваліся арганізаванай калонай у парк ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс», дзе ўрачыстасць працягнулася канцэртам «Сэрцам адданыя роднай зямлі».

У рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь традыцыйна адзначаецца свята «Прыдзісненскія крыніцы», на якім узнагародзілі лепшых работнікаў за своечасовае і якаснае правядзенне вясновай сяўбы, а таксама лепшых трактарыстаў-машыністаў.

Людзям сярэдняга і старэйшага пакаленні прыйшлося па душы выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі «Бяседа».

Падчас свята працавалі падворкі сельскіх Саветаў, культработнікі праводзілі майстар-класы, былі арганізаваны выставы-продажы. Спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі былі ў распараджэнні аматараў актыўнага адпачынку. Для прыхільнікаў кнігі быў адкрыты бібліадвор «Чытаем пад мірным небам». Працавалі выстава-продаж аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, выстава малюнкаў навучэнцаў мастацкага аддзяленні ДШМ, тэматычная пляцоўка «За бяспеку», фотавыстава «Мая Шаркаўшчына», фотазона нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Маляванка», пляцоўка музыкі і паэзіі «Роднаму краю прысвячаецца…», пляцоўка пажаданняў «Жадаю табе, зямля мая...». Праходзіла акцыя «Нацыянальны аквагрым». Працавалі гандлёвыя шэрагі.

Вельмі шмат увагі было нададзена дзецям, якія ўдзельнічалі ў свяце «Краіна майго дзяцінства», а таксама ў забаўляльнай танцавальнай праграме «Фарбы». 

Па матэрыялах раённай газеты «Кліч Радзімы»