Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём меліяратара

04.06.2021

Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай галіны раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам - Днём меліяратара!

Дзякуючы вашай добрасумленнай і нястомнай працы сотні гектараў зямель уключаны ў гаспадарчы абарот раёна. Правільна праведзеная меліярацыя паляпшае водны і цеплавы рэжым глебы, зніжае рызыкі страты ўраджаю, павышае інвестыцыйную прывабнасць аграпрамысловага комплексу.

Упэўнены, што, абапіраючыся на традыцыі папярэднікаў у спалучэнні з сучаснымі тэхналогіямі, вы і далей будзеце ўносіць істотны ўклад у паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі нашага рэгіёну.

Жадаем вам і вашым блізкім мiру, моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех і не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні і сваіх сілах!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага савета дэпутатаў В.С.Шпец