Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларусь і Узбекістан маюць намер павялічыць тавараабарот і больш актыўна рэалізоўваць інвестпраекты

29.11.2022

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Узбекістан Бахрамжонам Алоевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На перагаворах было абмеркавана шырокае кола тэм беларуска-ўзбекскага палітычнага дыялогу. Бакі акцэнтавалі ўвагу на рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, медыцыны і культурна-гуманітарнай сферы, развіцці міжпарламенцкіх сувязей і міжрэгіянальных кантактаў, узаемадзеянні ў рамках шматбаковых міжнародных арганізацый. Акрамя таго, былі намечаны планы па маючых адбыцца сумесных мерапрыемствах і сустрэчах.

Бакі адзначылі дадатную дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выказалі зацікаўленасць у далейшым нарошчванні ўзаемнага тавараабароту, а таксама рэалізацыі сумесных беларуска-ўзбекскіх інвестыцыйных праектаў.

БелТА