Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Больш за 160 тыс. беларусаў атрымалі біяметрычныя дакументы

16.03.2023

У Беларусі 165 тыс. грамадзян атрымалі біяметрычныя дакументы. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства ўнутраных спраў прадаўжае выдачу біяметрычных дакументаў, што засведчваюць асобу. "Грамадзяне Рэспублікі Беларусь біяметрычныя дакументы атрымліваюць па жаданні, а замежныя грамадзяне ў абавязковым парадку. На сённяшні дзень больш за 2 працэнты насельніцтва нашай краіны атрымалі біяметрычныя дакументы. Калі гаварыць у лічбах, то атрымана 165 тыс. ID-картак грамадзянамі Беларусі і больш за 58 тыс. пасведчанняў на права жыхарства (ID-картак замежных грамадзян і асоб без грамадзянства). Біяметрычных пашпартоў для выезду за граніцу выдадзена больш за 135 тыс.", - расказаў Павел Хрышчановіч.

Па выдачы біяметрычных дакументаў лідзіруе Мінск, дзе выдадзена амаль 41 тыс. ID-картак і 42 тыс. пашпартоў. На другім месцы Гомельская вобласць - гэта 38 тыс. ID-картак і 25 тыс. пашпартоў. Замыкае тройку лідараў Віцебская вобласць з вялікім адрывам - 21,9 тыс. ID-картак і 15 тыс. пашпартоў.

БелТА