Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

05.12.2022

На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі "Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні" ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Удзел у сесіі прыняла намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Беларусі Марыя Нецвятаева.

Намінацыя падрыхтавана ў 2020-2021 гадах пры фінансавай і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце, з'яўляюцца адной з нацыянальных найбольш адметных форм выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства атрымаў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці. Азначэнне "беларуская саломка" набыло значэнне нацыянальнага брэнда. Мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыююцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

БелТА