Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Узносы страхавых арганізацый Беларусі ў I квартале выраслі на 18,2 працэнта

04.06.2021

Узносы страхавых арганізацый Беларусі па прамым страхаванні і сустрахаванні ў першым квартале склалі Br448,9 млн, тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года - 118,2 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання за першы квартал страхавыя ўзносы склалі Br324,4 млн. Іх удзельная вага ў агульнай суме страхавых узносаў складае 72,3 працэнта. На долю асабістага страхавання прыпадае 40,6 працэнта, маёмаснага - 48,5 працэнта, страхавання адказнасці - 7,9 працэнта, комплекснага - 3 працэнты.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання за студзень-сакавік склалі Br124,5 млн. Іх удзельная вага ў агульнай суме ўзносаў складае 27,7 працэнта. З іх асабістае страхаванне - 34,4 працэнта, маёмаснае - 6,8 працэнта, страхаванне адказнасці - 58,8 працэнта.

За першы квартал выплаты страхавога пакрыцця і страхавога забеспячэння ў цэлым па краіне склалі Br249 млн, з іх на долю добраахвотных відаў страхавання прыпадае 65,8 працэнта, абавязковых - 34,2 працэнта.

Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў за студзень-сакавік склаў 55,5 працэнта (за першы квартал 2020 года - 50,4 працэнта).

Агульная сума страхавых рэзерваў, сфарміраваных страхавымі арганізацыямі Беларусі, на 1 красавіка склала Br2489,3 млн.

БелТА