Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

25 ліпеня Шаркаўшчынскі раён наведалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара «Брэнд рэгіёна»

26.07.2021

Удзельнікі семінара змаглі азнаёміцца з выставай майстроў раённага Цэнтра рамёстваў, паўдзельнічаць у інтэракцыі “Яблыня жаданняў”.

Намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Васілеўкі Ю.А. расказаў пра асноўныя аспекты жыцця рэгіёна, таксама быў прадэманстраваны фільм і відэаролік пра Яблычны Спас. Удзельнікі семінара ўсклалі кветкі да помніка свяшчэнамучаніку Канстанціну Жданаву, наведалі храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў г.п.Шаркаўшчына, мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н.Драздовіча ў Германавічах, экалагічны клас “Прырода роднага краю” ДУА “Германавіцкі ДС-СШ Шаркаўшчынскага раёна”, а таксама спыніліся на найбольш значных аб’ектах турыстычнага маршрута “Сцяжынкамі Я.Драздовіча”.