Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

29 снежня прайшло чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі

30.12.2020

Пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло 29 снежня на базе адзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Удзел у ім прынялі эксперты: намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Бука і дырэктар ТЦСАН Іна Прыстаўка. Мадэратарам мерапрыемства з’яўлялася старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Філатава. Сярод прысутных былі першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская, супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама ветэраны працы.

На пасяджэнні былі разгледжаны і абмеркаваны самыя разнастайныя пытанні. На сённяшні дзень для нашай краіны вельмі актуальнай з’яўляецца праблема патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Прысутныя прыйшлі да агульнай высновы, што патрыятызму, любові да Радзімы, да яе гістарычнага мінулага павінны вучыць, пачынаючы з дашкольных устаноў. Менавіта ў дзіцячай свядомасці закладваецца падмурак сумленных адносінаў да прадстаўнікоў старэйшага пакалення, павагі да родных, да пажылых людзей, да Бацькаўшчыны. Толькі такім чынам у будучым можна выхаваць сапраўднага патрыёта краіны.

Пасля правядзення 9 жніўня 2020 года выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, вялікая колькасць людзей, незадаволеных вынікамі галасавання, выйшлі на вуліцы вялікіх і малых гарадоў на мітынгі, на якія ўлады не давалі згоду. Мітынгуючыя, як вядома, чынілі масавыя беспарадкі, наносілі шкоду будынкам, транспарту, іншай гарадской інфраструктуры. Удзельнікі пасяджэння аднагалосна вырашылі, што адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных мітынгаў і шэсцяў павінна быць адпаведнай і ў межах дзеючага заканадаўства.

Падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі разглядаліся пытанні дарожнага збору ад уладальнікаў транспартных сродкаў і магчымасці акумуліравання іх менавіта ў раённым бюджэце. Абмеркавалі таксама ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у пенсійнае заканадаўства і іншыя пытанні.

У час працы дыялогавай пляцоўкі эксперты ўважліва слухалі кожнага, хто выступаў, давалі грунтоўныя адказы і тлумачэнні. Усе выказаныя меркаванні ў вызначаным парадку будуць накіраваны для ўнясення прапаноў для разгляду на шостым Усебеларускім народным сходзе.

Сяргей РАЙЧОНАК.