Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: sharkrik@vitebsk.by
Главная / Новости / Новости района

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у ААТ “Ельня-Агра”

21.07.2021

Яго тэмай стала “Вакцынацыя як эфектыўны спосаб процідзеяння распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі”.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе першага намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Сяргея Струя і галоўнай медыцынскай сястры цэнтральнай раённай бальніцы Валянціны Хаданёнак сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “Ельня-Агра”.

Сяргей Валянцінавіч засяродзіў увагу прысутных на прафілактычных мерах па недапушчэнні распаўсюджвання COVID-19. Больш падрабязна на гэтай тэме спынілася Валянціна Уладзіміраўна. Яна падкрэсліла, што на сёння самым дзейсным сродкам у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй з’яўляецца вакцынацыя насельніцтва. Па словах медыка, вакцынацыя неабходна, паколькі яна змяншае верагоднасць цяжкай формы захворвання і зніжае хуткасць перадачы віруса. На сённяшні дзень ў Шаркаўшчынскім раёне выяўляюцца адзінкавыя выпадкі захворвання насельніцтва каронавіруснай інфекцыяй. Распаўсюджванне гэтай хваробы зменшылася не толькі дзякуючы разнастайным прафілактычным мерам, але і правядзенню вакцынацыі, у першую чаргу, сярод медыцынскіх работнікаў. Пры гэтым эксперты сцвярджаюць, што сёння тэмпы вакцынацыі неабходна нарошчваць, бо можа павялічыцца рызыка з’яўлення змененых штамаў каронавіруса. Калі частку насельніцтва правакцынаваць, а частку — не, то гэта можа прывесці да паскарэння працэса фарміравання штамаў са змененымі ўласцівасцямі. Таму неабходнасць аператыўнай масавай вакцынацыі насельніцтва з’яўляецца як ніколі актуальнай.

На сустрэчы з працоўным калектывам прысутнічаў таксама старшы оперупаўнаважаны групы па кантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Шаркаўшчынскага РАУС Ігар Кукуць. Ён расказаў пра тое, як апошнім часам распаўсюджваецца кіберзлачыннасць. Гэта вельмі актуальная тэма, таму што цяпер кожны карыстаецца банкаўскімі пластыкавымі карткамі, мае доступ праз мабільныя тэлефоны і камп’ютары да сацыяльных сетак. Як сябе абараніць і не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, і паведаміў прадстаўнік унутраных органаў.

Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам інфармацыйна-прапагандысцкай групы і атрымаць кампетэнтныя адказы на іх.

Сяргей РАЙЧОНАК