Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна віншуе хрысціянаў, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка

02.04.2021

Паважаныя вернікі і святары каталіцкай канфесіі!

Шчыра і сардэчна віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай.

Чыстая, глыбокая радасць пасхальных падзей нясе аднаўленне душы, яднае людзей, дапамагае жыць у любові і згодзе. Святы Вялікдзень нясе кожнаму доўгачаканую радасць перамогі жыцця над смерцю, дорыць надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, умацоўвае веру і абагачае душы вернікаў дабрынёй і міласэрнасцю.

Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы надзеяй, абудзіць цярпімасць, спачуванне чужой бядзе, дапаможа зразумець адзін аднаго, прынясе ў вашы сем’і лад і цяпло, а ў дамах і на вуліцах стане светла і ясна ад усмешак людзей, якія раздзяляюць між сабой святасць гэтых урачыстых дзён.

Жадаем моцнага здароўя, невычарпальнай душэўнай і цялеснай моцы, шчасця і дабрабыту.

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў У.С.Шпец